Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги

Зімовая спартакіяда супрацоўнікаў арганізацый Упраўлення справамi Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

17.02.2025

 15 лютага 2025 года ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры Сілічы прайшла зімовая спартакіяда супрацоўнікаў арганiзацый Упраўлення справамi Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Санаторый "Баравое"- удзельнік каманды "Белыя тыгры", якая нi адзін год займае прызавое месца. І гэты год не стаў выключэннем. У спаборніцтвах сярод кiраўнiкоў, у асабістым заліку гульні ў дарц, дырэктар санаторыя "Баравое" Андрэй Кірылавіч Назараў, паказаў высокі ўзровень майстэрства.

У змешанай лыжнай эстафеце Сяргей Іванавіч Дзятлаў выступіў прадстаўніком санаторыя "Баравое". Сяргей Іванавіч паказаў найлепшы вынік у эстафеце і выйграў першае месца.

  Праявіўшы настойлівасць, сілу і згуртаванасць "Белыя тыгры" занялi другое месца ў агульным заліку сярод васьмі прадстаўленых каманд. Мы віншуем нашых спартсменаў і жадаем ім добрага здароўя, сілы, настойлівасці і будучых перамог!

Таксама трэба адзначыць, што калектыву санаторыя "Баравое" - узнагароджаны за найлепшы дызайн Новага года сярод сацыяльных устаноў.