Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
Адпачываць заўсёды хочацца якасна і прыгожа. А што для гэтага трэба? Вольны час, добрая кампанія і прафесійны арганізатар. Усё гэта ў дадатак да выдатнага лячэння прапаноўваюць усім адпачывальнікам у санаторыі «Баравое”. Таму, калі Вы прыехалі у санаторый, дазвольце работнікам культуры заняцца Вашым вольным часам.
Яны заўсёды гнутка падыходзяць да арганізацыі мерапрыемстваў, таму Вам прапануюць як традыцыйныя візітныя карткі санаторыя, так і мноства новых ідэй. З нецярпеннем чакаюць адпачывальнікі штотыднёвыя «агеньчыкі»**(часова не праводзяцца), якія праходзяць у сталовай санаторыя: да накрытага стала прапануецца праграма з гульнямі, канцэртнымі нумарамі, конкурсамі, танцамі і прызамі.
Калі Вы жадаеце пасядзець толькі са сваім кампаніяй, не забудзьцеся звярнуцца ў службу пракату санаторыя, дзе за ўмераны кошт можна ўзяць усё неабходнае для арганізацыі адпачынку на прыродзе. Вам застанецца толькі выбраць адно з упадабаных абсталяваных месц для пікніка.
Наогул, на пракат у санаторыі можна ўзяць самы разнастайны спортінвентар як для летняга, так і для зімовага адпачынку. Ёсць цір, більярд.
Не забываюць ў санаторыі як аб некаторых міжнародных, дзяржаўных, так і пра спрадвечна славянскіх народных святах. Калі больш падрабязна казаць пра апошнія, то штогод у «Баравым» весела і цікава праходзіць адкрыццё купальнага сезону падчас свята «Дзень Нептуна», на беразе возера пашукаць «папараць-кветку» і атрымаць кавалачак свайго асабістага шчасця можна ў Купальскую ноч.
Для аматараў патанчыць штодня праводзяцца дыскатэкі ў зале, абсталяваным сучаснай святламузыкай. Таксама штодня у Баравым» праходзяць сеансы фільмаў у кіназале на 100 месцаў. Працуе більярдная зала. Акрамя таго, практычна штодня праводзяцца розныя музычныя конкурсы: эстрадных, народных песень, танцаў, прыпевак. Праходзяць вечары адпачынку, віктарыны, караоке-вечары, турніры па більярдзе, настольным і вялікім тэнісе (у «Баравым» адкрыты тэнісны корт), пляжным валейболе, футболе, арганізоўваюцца заплывы на лодках і катамаранах, прапануюцца розныя экскурсійныя паездкі.
Для дзяцей таксама праводзяцца розныя мерапрыемствы: спартыўныя, інтэлектуальныя і забаўляльныя гульні, спаборніцтвы. Улетку праходзіць творчы конкурс постацяў з пяску на пляжы санаторыя, зімой – са снегу. Таксама пастаянна ладзяцца і дзіцячыя кінасеансы з мультфільмамі, казкамі. Дзіцячыя конкурсы караоке. Праводзяцца сямейныя конкурсы з прызамі і падарункамі.