Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги

Апаратная касметалогiя

Апаратная касметалогiя

Апаратная касметалогія валодае шэрагам пераваг, здольных у кароткія тэрміны ліквідаваць дэфекты скуры і вырашыць касметалагічныя праблемы без хірургічнага ўмяшання.

Працэдуры, праведзеныя з дапамогай розных апаратаў, здольныя аказваць глыбокае і шматбаковае дзеянне на скуру, цягліцавую тканіну і падскурна – тлушчавую абалоніну. Да таго ж ўздзеянне апаратаў на скуру больш эфектыўна, чым ўздзеянне традыцыйных мануальных прыёмаў.

Як можна здагадацца, апаратная касметалогія ўключае ў сябе выкарыстанне спецыяльных прыбораў, сучасных апаратных комплексаў, аснашчаных рознымі рэжымамі працы і множнымі асадкамі, для лепшага пранікнення біялагічна актыўных рэчываў у глыбокія пласты скуры.

Апаратная касметалогія -  гэта сукупнасць фізічнага ўздзеяння і касметычных прэпаратаў на скуру. Падобны тандэм дазваляе ліквідаваць ўзроставыя дэфекты скуры, рэгенераваць яе і запусціць біялагічна актыўныя працэсы ў дерме. Адбываецца гэта дзякуючы ўзмацненню дзеянні лячэбных і касметычных прэпаратаў.

У санаторыі "Баравое" для правядзення касметычных працэдур выкарыстоўваюцца апараты UNICA, INFUSION і Venus Versa.