Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
Сёння пра карысныя ўласцівасці торфу кажуць ва ўсім свеце.
Кажучы аб выкарыстанні торфу ў медыцыне, мы ў першую чаргу маем ўвазе тарфяныя ванны. Гэтыя цудадзейныя ванны прымалі яшчэ старажытныя рымляне і грэкі. Ванны з даданнем торфу ўжываюць для лячэння артрытаў, захворванняў палавой і нервовай сістэм, дерматалагічных хваробах.
Торф дапамагае аднавіцца пасля траўмаў і моцных псіхалагічных стрэсаў, а таксама аказвае амаладжальнае дзеянне на арганізм. Такія ванны паказаныя пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, хваробах апорна-рухальнага апарата, органаў дыхання, злучальнай тканіны, хвароб цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, хвароб скуры.
У тарфяных ваннах сасуды скуры пашыраюцца, паляпшаецца кровазварот, памяншаюцца запаленчыя працэсы, рассмоктваюцца солі ў суставах, паляпшаецца праца імуннай сістэмы, паскараецца гаенне ран.
У санаторыі "Баравое" вы можаце самі паспрабаваць ванны з аксiдатам торфу.
Аксiдат торфу - экалагічна чысты матэрыял, які добра раствараецца ў вадзе. У склад аксiдата ўваходзіць азот, розныя мікраэлементы, бітумы, амінакіслоты, гумінавыя і фульвавыя кіслоты, вытворныя вітамінаў і да т.п. Найбольшую карысць для арганізма даюць гумінавыя кіслоты, якія не толькі дапамагаюць гаенню ран, але і памяншаюць запаленчыя працэсы, змагаюцца са свабоднымі радыкаламі, спрыяючы амаладжэнню арганізма, знішчаюць вірусы.
Асаблівасць гумінавых кіслот звязана з іх электрычнымі і фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі, якія дазваляюць ім пранікаць праз лоевыя залозы і валасяныя фалікулы ў скуру, магчымасцю звязваць бялкі (эфект ачышчэння) і хелатастварэння (вывад з арганізмаў таксінаў і цяжкіх металаў).
Перад прыёмам працэдуры кансультуйцеся з доктарам, які Вас лечыць!