Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги

Ванна "Горкі шакалад"

29.08.2023

Жнівень сёлета вырашыў, што ён ліпень...Апошні летні акорд апынуўся вельмі нават мажорным. І хочацца атрымаць асалоду ад такога шчодрага падарунка, адпачыць якасна і з карысцю для здароўя. 

Цяпер вельмі  дарэчы будзе дзіўная расслабляльная і эфектыўная працэдура - шакаладная ванна, прапанаваная гасцям санаторыя "Баравое".

Як вядома, шакалад - выдатны антыдэпрэсант, які можа лёгка і хутка падняць настрой і да таго ж, яго можна выкарыстоўваць не толькі ўнутр. Нават вонкавае ўжыванне шакаладу дапаможа уціхамірыць дэпрэсію ці стрэс і заадно надаць скуры аксаміцістасць і бляск.

Выдатныя касметычныя ўласцівасці шакаладу надае какава, у якое ўваходзіць такое біялагічна актыўнае рэчыва кафеін, які нармалізуе адток крыві і лімфы, стымулюе кровазварот, памяншае азызласць, актывізуе расшчапленне тлушчаў. 

Працэдуры з ужываннем шакаладу - знаходка для тых, хто хоча пазбавіцца ад лішняй вагі і целлюліта, падцягнуць скуру і зрабіць яе больш эластычнай і гладкай, зняць стрэс і падняць сабе настрой.