Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Праграма " Мужчынскае здароўе 60+" 

Комплексная праграма " Мужчынскае здароўе 60+" 

курс 10 дзён, заезд з панядзелка

 

Мужчына пасля 60 гадоў-гэта ўжо моцны, незалежны, дасведчаны, мудры і, галоўнае, надзейны партнёр ва ўсім. Менавіта ў гэтым узросце мужчына ўжо ведае дакладна, каго ён любіць, што можа і як вырашаць праблемы. І зараз для мужчыны прыярытэтным становіцца яго здароўе. 
Старэнне-заканамерны прыродны працэс, але яго можна запаволіць, прытрымліваючыся здаровага ладу жыцця, рацыянальнага харчавання і адмовай ад шкодных звычак.У мужчын у сталым узросце памяншаецца ўзровень тэстастэрону, што запавольвае працэсы метабалізму, выклікае захворванні прастаты, хваробы сэрца, астэапароз і т. д.

У санаторыі " Баравое  распрацавана праграма  "Мужчынскае здароўе 60+", якая ўключае ў сябе кансультацыю ўрача-уролага, лячэнне і прафілактыку магчымых захворванняў з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і лячэбна-аздараўленчых працэдур. Да таго ж, вы атрымаеце выдатны рэабілітацыйны адпачынак, бо мужчынскае здароўе-гэта не толькі адсутнасць захворванняў, але і стан душэўнай раўнавагі.

 

 

У праграму ўваходзіць:

1. Пражыванне ў нумары абранай катэгорыі.
2. 3-х разавае харчаванне па сістэме "шведскі стол".
3. Медыцынскія працэдуры:

  • кансультацыя ўрача- уролага - 1 кансультацыя;
  • кансультацыя ўрача- фізіятэрапеўта - 1 кансультацыя;
  • паўторны прыём:кансультацыя ўрача-спецыяліста - 1 кансультацыя;
  • рэктальны агляд прастаты-1 абследаванне;
  • масаж прадсталёвай залозы - 9 працэдур;
  • электракардыяграма-1 даследаванне;
  • пітное лячэнне мінеральнай вадой-штодня;
  • плаванне ў басейне з мінеральнай вадой-штодня;
  • ванна іглічна-жамчужная-5 працэдур;
  • фітатэрапія (фітачаі) - 7 наведванне фітабара;
  • лячэбная фізкультура-7 заняткаў;
  • магнітафотабаратэрапія на фізіятэрапеўтычным комплексе "АндраСПОК" - 5 працэдур.
  • магнітатэрапія мясцовая (ОртоСПОК "ровар") - 5 працэдур.
  • магнітатэрапія агульная (магнiтатурбатрон) - 5 працэдур.

* (Прызначэнне лячэння праводзіцца ўролагам пасля агляду і азнаямлення з дадзенымі пальцавага рэктальнага даследавання прадсталёвай залозы (пры ПЖ), УГД нырак, УГД мачавой бурбалкі, прадсталёвай залозы ; ПСА (агульны+свабодны) у мужчын старэй 55лет.