Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги

Праблемы са сном? Ёсць выйсце!

07.12.2023

Яшчэ ёсць шмат людзей, якія лічаць, што сон - гэта пустая трата часу. За кошт яго можна павялічваць час дзелавой і іншай актыўнасці на працягу дня. Ці так гэта на самай справе?

Сон нельга скарачаць - гэты адказ быў атрыманы за апошнія гады, калі інтэнсіўна вывучаўся функцыянальны складнік сну.

 Недасыпанне звязваюць з павышанай рызыкай інфаркту, схільнасцю прастудных захворванняў, зніжэннем прадуктыўнасці і здольнасці канцэнтравацца, горшым станам скуры і менш прывабным знешнім выглядам. 

 Негатыўна адбіваецца недасыпанне і на псіхічным здароўе: можа прыводзіць да дэпрэсіі і падвышанай трывожнасці. І нават выгаранне на працы таксама адбываецца з-за недахопу сну ў тым ліку.

 З-за недахопу сну можна набраць лішнюю вагу: у стомленым стане мы больш хочам ёсць і схільныя пераядаць. Гэта тлумачыцца змяненне канцэнтрацыі гармонаў, якія адказваюць за голад і насычэнне — грэліну і лептыну.

Рэгулярнае недасыпанне прыводзіць да цяжкасцяў з засынаннем і бессані. 

Калі гэтая гісторыя пра вас, то выйсце ёсць!

 Комплексная медыцынская праграма "Моцны сон" дапаможа наладзіць сон, зняць трывожнасць і напружанне, аздаравіць арганізм. Дзякуючы старанна падабраным працэдурам паляпшаецца крывацёк і забеспячэнне кіслародам галаўнога мозгу, умацоўваецца нервовая сістэма, адбываецца ачышчэнне арганізма ад дзындраў і таксічных рэчываў, сон становіцца больш глыбокім і доўгім, перастаюць мучаць «начныя кашмары», зніжаецца стамляльнасць і павышаецца працаздольнасць. 

 

Калі дадаць да комплексу працэдур вячэрнія прагулкі па снежным сасновым лесе санаторыя, то моцны сон вам дакладна забяспечаны!

Толькі ўявіце: мяккі снег шамаціць пад нагамі, свежы водар хваёвых дрэў, якія велічна ўздымаюцца вакол, ствараючы ўтульную атмасферу. А вакол цішыня і спакой, толькі чуваць гукі прыроды і свае ўласныя крокі. Гэта такі момант, калі можна атрымаць асалоду ад цішынi і пагрузіцца ў свае думкі.

А яшчэ, калі пашанцуе, можна ўбачыць чароўнае відовішча - iскрыстыя сняжынкі, якія здаецца, што танчаць у паветры. Вячэрні лес ператвараецца ў сапраўдную казку, дзе кожны крок адкрывае новыя куткі прыгажосці.

Зіма - выдатны час паклапаціцца пра сваё здароўе і атрымаць асалоду ад прыгажосцямі зімовага лесу санаторыя "Баравое".

 Больш падрабязна аб праграме тут