Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги

Запрашаем вас далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»!

24.05.2024

Санаторый "Баравое" адкрывае свае дзверы для ўдзельнікаў акцыі 06 чэрвеня 2024 года з 08:00 да 13:00.

 Разам з намі вы зможаце:

 - Наведаць наш санаторый, размешчаны ў маляўнічым сасновым бары, на беразе возера

- Прадэгуставаць унікальную мінеральную ваду з крыніцы, размешчанай прама на тэрыторыі санаторыя. Яна вядомая сваімі гаючымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага гасцінца, нырак, печані і іншых органаў

- Паплаваць у нашым басейне, напоўненым мінеральнай вадой. Гэта дапаможа вам расслабіцца, зняць стрэс і палепшыць агульнае самаадчуванне. Для наведвання басейна неабходна мець пры сабе купальны касцюм, гумавыя тэпцікі, шапачку для плавання.

- Пазнаёміцца з лячэбнай базай і інфраструктурай санаторыя, прагуляцца па тэрыторыі лячэбніцы

 

Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме.