Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
26.08.2024
Нашы калегі з санаторыя "Баравое" ў чарговы раз даказалі, што не толькі клапоцяцца пра здароўе гасцей, але і самі вядуць актыўны лад жыцця!
24 жніўня 2024 года ў РДЦ «Сілічы» праходзіла традыцыйная летняя спартакіяда сярод работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.
Як адзначыў кіраўнік спраў прэзідэнта Юрый Назараў бягучы год асаблівы тым, што Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму спартыўныя перамогі былі прысвечаны перамозе нашых продкаў над фашызмам.
Адметны 2024 год і тым, што кіраўніцтва справамі Прэзідэнта адзначае 30-годдзе з дня стварэння. Спартакіяда ў "Сілічах" прысвечана і гэтаму святу.
Дзякуючы зладжанай рабоце і неверагоднай упартасці ўсіх удзельнікаў, каманда "Белыя тыгры«, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў арганізацый аховы здароўя, аздараўлення і адпачынку: санаторыяў "Юнацтва", "Прыазёрны", "Сосны" і "Баравое", Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра, комплексу па аказанні паслуг імя Машэрава, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і "Белекацэнтра" заваявала першае месца ў агульнакамандным заліку, што яшчэ раз пацвярджае высокую спартыўную падрыхтоўку і камандны дух.
У складзе зборнай каманды "Белыя тыгры" прадстаўнік "Баравога" Сяргей Верхаводка паказаў высокі ўзровень майстэрства ў захапляльным валейбольным матчы.
Мы ганарымся нашымі спартсменамі і віншуем іх з заслужанай перамогай! Іх поспех - гэта вынік працы, волі да перамогі і адданасці спорту!
Санаторый "Баравое" - гэта не толькі месца для аздараўлення, але і месца, дзе культывуюцца спартыўныя традыцыі, выхоўваецца імкненне да перамогі!