Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
17.06.2024
З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнулася намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна і ўручыла падзяку райвыканкама медыцынскай сястры па фізіятэрапіі Наталлі Косцік.
Таксама са святам калег павіншаваў дырэктар установы Андрэй Назараў.
За добрасумленную працу, своечасовае і якаснае выкананне вытворчых заданняў, а таксама ў сувязі з прафесійным святам граматай і падзякай Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медыцынская сястра па фізіятэрапіі Вольга Курс і фельчар тэрапеўтычнага аддзялення Наталля Ананіч адпаведна.
Шэраг работнікаў адзначаны граматамі і падзякамі санаторыя «Баравое».
За садзейнічанне ў пытаннях абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, актыўны ўдзел у дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі аб'яўлена падзяка Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза дзяржаўных і іншых устаноў Вераніке Цімафеенак – бухгалтару,бухгалтару пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі санаторыя «Баравое» і Кацярыне Красоўскай – спецыялісту па закупках, адказнаму за працу з моладдзю санаторыя «Баравое».
Святочны сход завяршыўся віншаваннем ад Народнага ансамбля песні "Млын", г.Полацк.