Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Неiнвазiўны аналізатар крыві

Неiнвазiўны аналізатар крыві

 

Сучасны, звышдакладны (96-100%), высакахуткасны (180-720 секунд), безiнъекцыйны, неiнвазiўны, бяспечны метад даследавання 131-га паказчыка, які дазваляе ацаніць функцыянальную, гемадынамічную збалансаванасць стану воднага абмену і газавага гамеастазу, узаемазвязаных з ферментатыўнай і імуналагічнай карэкцыяй, вызначыць схільнасць да захворванняў цэнтральнай нярвовай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, унутраных органаў, апорна-рухальнага апарата, кровазвароту, метабалізму і інш паталогій.

Вызначаныя паказчыкі:

  • Формула крыві.
  • Згусальнасць крыві.
  • Электралітны абмен.
  • Функцыянальныя паказчыкі працы страўніка.
  • Вугляводны абмен.
  • Пячоначныя пробы.
  • Бялковы абмен.
  • Ліпідны абмен.
  • Водны абмен.
  • Гармон.
  • Фермент.
  • Крывацёк унутраных органаў у % да агульнага крывацёку.
  • Крывацёк унутраных органаў у мл/мін.
  • Мазгавая гемадынаміка.
  • Функцыянальныя паказчыкі кардыярэеспiраторнай сістэмы.
  • Транспарт і спажыванне кіслароду.
  • Транспарт і вылучэнне СА 2.
  • Функцыянальныя паказчыкі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

 

Працэдура не праводзіцца: дзецям да 10 гадоў (праграма разлічана на дарослых пацыентаў), асобам з наяўнасцю кардыёстымулятара.

Вынікі даследаванняў з наступным кансультатыўным заключэннем і рэкамендацыямі доктара-спецыяліста выдаюцца на рукі.