Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
06.10.2023
На базе ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" 6 кастрычніка 2023 года прайшоў маладзёжны форум работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні «Моладзь і будучыня».
У ім прымалі ўдзел больш за 60 супрацоўнікаў ва ўзросце ад 18 да 31 года арганізацый: ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" ; ДЛГУ "Цяцерынскае", ДУ "Санаторый "Баравое" і РПТУП "Беларусьгандаль" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У рамках форуму адбылася дыялогавая пляцоўка, на якой абмяркоўваліся пытанні гістарычнай памяці, сямейных каштоўнасцяў, падтрымкі моладзі ў рэалізацыі прафесійных і творчых магчымасцяў, стварэння спрыяльных умоў для яе развіцця і самарэалізацыі, а таксама занятасці і кар'ернага росту.