Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
Клеапатра па праве лічыцца найпрыгажэйшай жанчынай усіх часоў. На думку яе сучаснікаў прычына гэтага - малочна-мядовыя ванны, якiя рэгулярна прымала царыца.
Алей, мікра-элементы, ферменты, вітаміны і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы натуральнага прыроднага паходжання, якія змяшчаюцца ў малочна-мядовай сумесі, растворанай ў цёплай вадзе, аказваюць самае дабратворнае дзеянне на арганізм, здымаючы раздражненне скуры, выклікаючы яе змякчэнне і амаладжэнне, аслабляючы цягліцы, нармалізуючы працэсы тармажэння і ўзбуджэння цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, паляпшаючы імунітэт, нармалізуючы сон і абмен рэчываў.
Паказанні да ўжывання малочна-мядовых ваннаў:
Ванны паказаны як жанчынам, так і мужчынам.
Як прафілактычны метад, мядова-малочныя ванны рэкамендуецца прымаць адзін - два разы на тыдзень, з лячэбнай мэтай - 2-3 разы на тыдзень 6-8 працэдур.
Перад прыёмам ванны пракансультуйцеся з доктарам, які вас лечыць .