Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Каротчык Алена Міхайлаўна

Каротчык Алена Міхайлаўна

Дзяжурны урач у выхадныя дні

У 2010 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Лячэбная справа", прысвоена кваліфікацыя "Урач". І ў гэтым жа годзе прысвоена кваліфікацыя рэферэнта-перакладчыка медыцынскай літаратуры па спецыяльнасці "Лячэбная справа" (англійская мова).
З 2010 па 2011 гг. прайшла інтэрнатуру па спецыяльнасці педыятрыя, пасля чаго прысвоена кваліфікацыя "Урач-педыятр".
 
У 2014 г. прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя па спецыяльнасці "Урач".
Прайшла курсы "Першасная рэанімацыя нованароджаных" пры Амерыканскай акадэміі педыятрыі.
 
Курсы павышэння кваліфікацыі:
"Неадкладная дапамога ў педыятрыі";
"Iнавацыйныя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дзяцей";
"Сучасныя аспекты дзіцячай дэрматалогіі";
"Тэрапія і прафілактыка асноўных неінфекцыйных захворванняў";
"Неадкладная дапамога і лячэнне найбольш распаўсюджанай паталогіі ў амбулаторных умовах".

Таксама Алена Міхайлаўна прымала ўдзел у навукова-практычных школах і мае тры навукова-даследчыя работы.