Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
07.05.2024
Напэўна, кожны з нас хоць раз у жыцці сустракаўся з гэтымі маленечкімі, але небяспечнымі членістаногімі – кляшчамі. І, хутчэй за ўсё, нікому не хочацца зноў перажываць непрыемныя наступствы іх укусаў. Давайце разбярэмся, як абараніць сябе і атрымліваць асалоду ад прыроды без страху.
Кляшчы - паразіты, якія сілкуюцца крывёй жывёл і людзей. Яны сяляцца у лясах, парках, лугах, а значыць, рызыка сустрэчы з імі ёсць амаль усюды, дзе ёсць хоць трохі зеляніны. Укус кляшча можа быць не толькі хваравітым, але і небяспечным для здароўя, бо ён можа перадаваць страшныя захворванні, такія як барэліёз або клешчавы энцэфаліт.
Кляшчы актыўныя ў цёплы час года - з красавіка па кастрычнік. Менавіта ў гэты час варта быць асабліва пільным і выконваць меры засцярогі.
Такім чынам, якія ж меры абароны ад кляшчоў існуюць? Па-першае, калі ідзяце ў лес або парк, выбірайце вопратку светлых тонаў, на якой кляшчоў добра відаць. Па-другое, запраўляйце штаны ў шкарпэткі, а зверху апранайце гумовыя боты. Гэта дапаможа стварыць бар'ер для кляшчоў, якія звычайна запаўзаюць знізу. Па-трэцяе, не забывайце пра галаўны ўбор, ён абароніць ад кляшчоў, якія падаюць з дрэў.
Ці варта выкарыстоўваць рэпеленты? Існуе меркаванне, што яны могуць быць таксічныя для чалавека. Аднак вытворцы ахоўных сродкаў запэўніваюць, што сучасныя рэпеленты прайшлі ўсе неабходныя праверкі і абсалютна бяспечныя. Яны ствараюць вакол цела ахоўнае воблака, якое адпуджвае кляшчоў, і вельмі эфектыўныя пры правільным выкарыстанні.
Нават пры выкананні ўсіх мер засцярогі, ніхто не застрахаваны ад укусу кляшча. Што ж рабіць, калі гэта ўсё ж такі адбылося? Па-першае, не панікуйце! У большасці выпадкаў ўкус кляшча не прыводзіць да сур'ёзных наступстваў, калі яго своечасова выдаліць. Падчапіце кляшча пінцэтам як мага бліжэй да месца ўкусу і выцягнiце яго круцільнымі рухамі. Месца ўкусу неабходна апрацаваць антысептыкам.
Калі гэтая непрыемнасць напаткала вас на адпачынку ў санаторыі, адразу ж звяртайцеся на медпост да дзяжурнага фельчара. Медыцынскія супрацоўнікі хутка і бязбольна дастануць членістаногае, правядуць медыкаментозную прафілактыку і дадуць кансультацыі аб далейшых дзеяннях.
Пасля ўкусу кляшча паднялася тэмпература, з'явіліся галаўны боль, слабасць ці іншыя непрыемныя сімптомы? Як мага хутчэй звярніцеся да лекара. Гэта можа быць прыкметай захворвання, пераноснага кляшчамі, і чым раней пачаць лячэнне, тым лепш.
Страх перад кляшчамі часта прыводзіць да таго, што людзі проста баяцца выходзіць на прыроду. Але ж гэта не выйсце, наша жыццё і так праходзіць у чатырох сценах. Нельга дазваляць страхам пазбаўляць сябе магчымасці атрымліваць асалоду ад свежага паветра і прыгажосцi прыроды. Выконваючы меры засцярогі, можна значна знізіць рызыку сустрэчы з клячшамі і засцерагчы сябе ад непрыемных наступстваў.
Абараняючы сябе ад гэтых паразітаў, вы праяўляеце клопат пра сваё здароўе і дабрабыт. Хай прагулкі на прыродзе будуць прыемнымі і бяспечнымі!