Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
Пазбавіцца ад залішняй вагі некаторыя дыетолагі рэкамендуюць з дапамогай "воднай" дыеты, якая становіцца ўсё больш папулярнай.
Выяўлена, што пры недахопе вадкасці арганізм пачынае адчуваць стрэс і пасылае сігналы ў мозг, падобныя з сігналамі голаду. У выніку мы пачынаем есцi, у той час як трэба нам піць! Непатрэбныя ў гэты момант пажыўныя рэчывы адкладаюцца ў выглядзе тлушчу ў самых зацішных кутках нашага цела і куткі гэтыя з часам перастаюць быць зацішнымі.
Горыч страты стройнай фігуры мы спрабуем кампенсаваць малочнай шакаладкай або знясільваць сябе заняткамі фітнесом. А вярнуцца да зыходнага стану можна шляхам арганізацыі збалансаванага спажывання вады. Выпіваючы кожны дзень па 2,5 літра мінеральнай вады " Баравая-1 "(акрамя сокаў, гарбаты і кавы) мы можам здушыць пачуццё голаду і скараціць колькасць спажыванай ежы (вядома, пры гэтым варта абмежаваць і спажыванне тлустых прадуктаў). Прычым піць трэба менавіта «Баравую-1», паколькі яна не змяшчае хларыду натрыю( паваранай солі), бо перасоленая ежа – гэта ацёкі, павелічэнне нагрузкі на ныркі, павышэнне артэрыяльнага ціску і ранняе развіццё атэрасклерозу.
І яшчэ адно падступства: салёныя закускі і мінеральныя воды ўзбуджаюць апетыт, а адсюль пераяданне, якое прыводзіць да лішняй вагі – непрыемная нагрузка на ўвесь арганізм: у першую чаргу на сардэчна-сасудзістую сістэму і на апорна-рухальны апарат. Заўважана, што пасля салёных мінеральных вод і страў цягне на тлустае і салодкае. Менавіта з-за гэтага ў некаторых рэстаранах падаюць салёныя закускі, мінеральныя воды, каб пасля іх наведвальнік абавязкова замовіў што-небудзь "шчыльнае", а потым яшчэ і кандытарскія вырабы.
Таму яшчэ адзін савет-знаходзячыся ў рэстаране, замоўце "Баравую" - гэтым вы захаваеце здароўе і паменшыце негатыўны ўплыў салёнай ежы.