Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Международная премия за за лучшие товары и услуги

Ці добра вы спіце?

26.05.2023

Яшчэ ёсць шмат людзей, якія лічаць, што сон - гэта пустая трата часу. За кошт яго можна павялічваць час дзелавой і іншай актыўнасці на працягу дня. Недасып лічыцца сімвалам поспеху і запатрабаванасці.  "Менш спіш - больш зробіш" - такі пасыл можна пачуць ад людзей-працаголікаў. А стомленасць і нізкую прадуктыўнасць яны спрабуюць кампенсаваць біядабаўкамі, вітамінамі і энергатонікамі.

 Ці так гэта на самай справе?

Сон нельга скарачаць - гэты адказ быў атрыманы за апошнія гады, калі інтэнсіўна вывучаўся функцыянальны складнік сну.

 Недасыпанне звязваюць з павышанай рызыкай інфаркту, схільнасцю прастудных захворванняў, зніжэннем прадуктыўнасці і здольнасці канцэнтравацца, горшым станам скуры і менш прывабным знешнім выглядам. 

 Негатыўна адбіваецца недасыпанне і на псіхічным здароўе: можа прыводзіць да дэпрэсіі і падвышанай трывожнасці. І нават выгаранне на працы таксама адбываецца з-за недахопу сну ў тым ліку.

 З-за недахопу сну можна набраць лішнюю вагу: у стомленым стане мы больш хочам ёсць і схільныя пераядаць. Гэта тлумачыцца змяненнем канцэнтрацыі гармонаў, якія адказваюць за голад і насычэнне — грэліну і лептыну.

Рэгулярнае недасыпанне прыводзіць да цяжкасцяў з засынаннем і бессані. 

Калі гэтая гісторыя пра вас, то выйсце ёсць!

 Комплексная медыцынская праграма "Моцны сон " дапаможа наладзіць сон, зняць трывожнасць і напружанне, аздаравіць арганізм. Дзякуючы старанна падабраным працэдурах паляпшаецца крывацёк і забеспячэнне кіслародам галаўнога мозгу, умацоўваецца нервовая сістэма, адбываецца ачышчэнне арганізма ад дзындраў і таксічных рэчываў, сон становіцца больш глыбокім і доўгім, перастаюць мучыць «начныя кашмары», зніжаецца стамляльнасць і павышаецца працаздольнасць. 

 Больш падрабязна аб праграме тут