Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Электракардыяграфічныя даследаванні

Электракардыяграфічныя даследаванні ў санаторыі праводзяцца на шасціканальным кардыёграфе "Альтоник-06" у кабінеце 116 (медпост).

На прыёме ў тэрапеўта выкарыстоўваецца дыягнастычны комплекс "Кардыян" - унікальная ў сваім родзе прылада, якая адпавядае ўсім сучасным сусветным стандартам электракардыяграфіі і з'яўляецца адным з лідараў электракардыяграфічнага абсталявання ў сваім класе. З яго дапамогай можна правесці як аператыўную дыягностыку, так і прафілактычны кантроль працы сэрца адразу па прыбыцці ў санаторый або ў працэсе адпачынку пры наяўнасці паказанняў.

Пульсоксiметрыя

Гэта дыягнастычная працэдура, якая дазваляе вызначыць насычэнне крыві кіслародам, не парушаючы пры гэтым цэльнасці скурных пакроваў. Вымярэнне праводзіцца з дапамогай спецыяльнага прыбора - пульсоксiметра. Як правіла, датчык пульсоксiметра прымацоўваецца да пальцу. Прыбор замярае частату пульса і адсотак насычэння крыві кіслародам. Норма-95-98%.

Вымярэнне ўзроўню глюкозы ў крыві

Інвазіўны метад даследавання, праводзіцца па прызначэнні лекара. Для правядзення дыягностыкі выкарыстоўваюць партатыўны глюкометр.