Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Фізіятэрапія

У сучаснай айчыннай медыцыне ўсё больш шырока выкарыстоўваюцца метады фізіятэрапіі. 

Фізіятэрапія - вобласць медыцыны, якая вывучае фізіялагічнае і лячэбнае дзеянне прыродных і штучна створаных фізічных фактараў і якая распрацоўвае метады выкарыстання іх з прафілактычнымі і лячэбнымі мэтамі; сукупнасць фізічных метадаў лячэння і іх практычнае прымяненне. 

У фізіятэрапіі вылучаюць электралячэнне, святлолячэнне, водалячэнне, цеплавое лячэнне, лячэнне з прымяненнем механічных уздзеянняў. Найбольшая колькасць метадаў аб'ядноўвае электралячэнне (метады з выкарыстаннем электрычнага поля, пастаяннага, пераменнага, бесперапыннага і перарывістага электратокаў, пераменнага магнітнага поля, электрамагнітных палёў). Святлолячэнне ўключае метады, якія выкарыстоўваюць энергію светлавога, у тым ліку ультрафіялетавага і інфрачырвонага  выпраменьвання. 

Метады водабальнеолячэння заснаваныя на ўжыванні прэснай вады (у выглядзе душаў, ваннаў і іншых водных працэдур), а таксама прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных вод. 

Цеплавое лячэнне ўключае метады, заснаваныя на выкарыстанні цяпла, які перадаецца арганізму нагрэтым парафінам, азакерытам, лячэбнай граззю, пяском, парай, сухім паветрам і інш. Лячэнне механічнымі ўздзеяннямі ўключае ўльтрагукавую тэрапію, вiбратэрапiю, масаж, мануальную тэрапію.