Афіцыйны сайт
Дзяржаўнай установы «Санаторый «Баравое»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

211730, в. Будачы, вул. ГУ "Санаторый "Баравое"
Докшыцкі раён, Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

26-я міжнародная турыстычная выстава-кірмаш BALTTOUR 2019

04.02.2019

Санаторый Баравое прыняў актыўны ўдзел у турыстычнай выставе "Balttour 2019" на Кіпсале ў Рызе. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел саветнік пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі Аляксей Канстанцінавіч Мацюхевіч і член праўлення выставачнага цэнтра ВТ1 Анатоль Пятровіч Буценка. Наведвальнікі выставы з вялікай цікавасцю знаёміліся з нашым санаторыем, абменьваліся кантактамі і выказвалі сур'ёзныя намеры прыехаць на аздараўленне. Асабліва была прыемна ўвага з боку знакамітага Faig SAFAROV, Журналіста і Прэзідэнта Асацыяцыі культуры «Латвія-Азербайджан», латвійскага хакеіста Аляксандра Ніжывій і ўдзельнікаў з Сербіі, Грузіі, стран Балтыі, Азіі і інш.

Хацелася б выказаць словы падзякі Нацыянальнаму цэнтру маркетынгу Рэспублікі Беларусь і Амбасадзе Беларусі ў Латвіі за цёплы прыём і наша камфортнае знаходжанне на "Balttour 2019"